Памежнікі заўважылі каля мяжы з Польшчай узлёт і пасадку лятальнага апарата

Памежнікі заўважылі каля мяжы з Польшчай узлёт і пасадку лятальнага апарата

Беларускія памежнікі заўважылі каля мяжы з Польшчай узлёт і пасадку лятальнага апарата. Здарэнне адбылося ўвечары 17 красавіка недалёка ад населенага пункта Дамачава (Брэсцкі раён), які знаходзіцца ў памежнай зоне. Высветлілася, што 57-гадовы мясцовы жыхар здымаў з дапамогай квадракоптэра з вышыні сваю аграсядзібу для стварэння рэкламнага роліка.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, з уладальнікам аграсядзібы правялі прафілактычную гутарку. Паводле заканадаўства, калі лятальны апарат важыць больш за 1 кг, пра яго выкарыстанне трэба інфармаваць памежнікаў, а выкарыстанне авіямадэляў у памежнай зоне забаронена.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі