Памежнікі затрымалі беларуску, якая везла з Літвы гарбату з каноплямі

Гарбата, канфіскаваная на мяжы / gpk.gov.by

Гарбата, канфіскаваная на мяжы / gpk.gov.by

Беларускія памежнікі затрымалі жанчыну з травяной гарбатай. Інцыдэнт здарыўся 11 жніўня ў пункце пропуску "Лоша", паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Беларуска ехала з Літвы на аўтамабілі. Падчас агляду багажніка службовы сабака выявіў упакоўку гарбаты, у складзе якой ёсць каноплі. Жанчына патлумачыла, што купіла ўпакоўку травяной гарбаты на тэрыторыі Літвы.

Цяпер за незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў ёй пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Памежнікі затрымалі беларуску, якая везла з Літвы гарбату з каноплямі
Гарбата, канфіскаваная на мяжы / gpk.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі