Памежнікі за 2018 год затрымалі 725 парушальнікаў мяжы і 450 кг наркотыкаў

Памежнікі за 2018 год затрымалі 725 парушальнікаў мяжы і 450 кг наркотыкаў

Дзяржаўны памежны камітэт падвёў вынікі 2018 года і канстатаваў, што яму ўдалося дасягнуць больш высокай эфектыўнасці ў ахове мяжы. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства

За мінулы год памежнікі затрымалі 725 парушальнікаў дзяржаўнай мяжы — гэта на 21,6% больш, чым у 2017-м (тады было 596 чалавек). Найбольш вырасла колькасць парушальнікаў, якія прыбывалі ў Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт "Мінск", — больш як у 3,2 раза. На польскай мяжы колькасць парушальнікаў за год вырасла больш як на 71%, на літоўскай — амаль на 13%.

За год памежнікі спынілі кантрабанду больш за 170 адзінак разнастайнай зброі, а таксама каля 1600 боепрыпасаў. 

Паводле звестак Памежнага камітэта, у 2018 годзе у чатыры разы часцей спрабавалі перавозіць наркотыкі праз беларускую мяжу з Еўрасаюза на ўсход. Летась памежнікі выкрылі чатыры каналы пастаўкі наркотыкаў, на прымежнай тэрыторыі канфіскавана больш за 410 кг наркатычных сродкаў. 

Памежнікі за 2018 год затрымалі 725 парушальнікаў мяжы і 450 кг наркотыкаў
gpk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі