Вы тут

Памерла вядомы беларускі археолаг Вольга Ляўко

Вольга Ляўко / sb.by

Памерла вядомы беларускі археолаг Вольга Ляўко (1947 — 2021). На 75-м годзе жыцця. У яе быў "стандартны для нашага часу дыягназ", — піша ў Facebook гісторык Алег Дзярновіч.

Ляўко — доктар гістарычных навук, прафесар. Раней кіравала Цэнтрам археалогіі Беларусі Інстытута гісторыі НАН. У 2008-м Вольга Ляўко распавяла Еўрарадыё, што даследаваннямі падземных збудаванняў у нашай краіне займаюцца не толькі археолагі, але і нейкая таямнічая спецарганізацыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.