Памерла дзяўчынка, якая выжыла пасля сутыкнення мікрааўтобуса і цеплавоза

Памерла дзяўчынка, якая выжыла пасля сутыкнення мікрааўтобуса і цеплавоза

Памерла 4-гадовая дзяўчынка, якая выжыла пасля сутыкнення мікрааўтобуса і цеплавоза ў Іванаўскім раёне. Лекары Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы змагаліся за яе жыццё амаль месяц. Дзяўчынкі не стала каля 5-й гадзіны раніцы 12 кастрычніка, інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Як паведамляла Еўрарадыё, трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 15 верасня на чыгуначным пераездзе аўтадарогі “Бродніца — Юхнавічы”. 22-гадовы кіроўца паехаў на забараняльны сігнал святлафора, з-за чаго і адбылося сутыкненне. На месцы загінулі кіроўца і трое пасажыраў — 16-гадовы юнак, 2-гадовы хлопчык і 3-гадовая дзяўчынка. 10 кастрычніка ў бальніцы ў Брэсце памёр 15-гадовы хлопец, яшчэ адзін пасажыр мікрааўтобуса. Такім чынам у ДТЗ ніхто не выжыў.

Памерла дзяўчынка, якая выжыла пасля сутыкнення мікрааўтобуса і цеплавоза
Фота: gaibrest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі