Каля Іванава пад лакаматыў трапіў Mercedes, сярод 4 загінулых — дзеці

Каля Іванава пад лакаматыў трапіў Mercedes, сярод 4 загінулых — дзеці

У Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці пад цягнік трапіў мікрааўтобус Mercedes, загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку трое непаўнагадовых. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 15 верасня на чыгуначным пераездзе ў 15 км ад раённага цэнтра. На месца выехалі следчыя Цэнтральнага апарату Следчага камітэта Беларусі, паведаміла парталу tut.by афіцыйная прадстаўніца ведамства Юлія Ганчарова.

Вядома, што ў салоне легкавіка былі 6 чалавек. Загінуў 21-гадовы кіроўца і трое пасажыраў ва ўзросце 2, 3 і 16 гадоў. У бальніцу з цяжкімі траўмамі трапілі 15-гадовы падлетак і 4-гадовая дзіўчынка, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі