У Брэсце памёр падлетак, пасажыр мікрааўтобуса, які трапіў пад лакаматыў

У Брэсце памёр падлетак, пасажыр мікрааўтобуса, які трапіў пад лакаматыў

У Брэсцкай абласной бальніцы памёр 15-гадовы жыхар Іванаўскага раёна, які атрымаў цяжкія траўмы падчас сутыкнення мікрааўтобуса і лакаматыва, інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці. Здарэнне адбылося ўвечары 15 верасня на чыгуначным пераездзе каля аграгарадка Бродніца Іванаўскага раёна. Як стала вядома, 22-гадовы кіроўца паехаў на забараняльны сігнал святлафора. Ён, а таксама трое непаўнагадовых пасажыраў (16-гадовы і 2-гадовы хлопцы, 3-гадовая дзяўчынка), загінулі на месцы здарэння.

15-гадовы хлопец і 4-гадовая дзяўчынка атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, іх завезлі ў абласны цэнтр. За жыццё дзяўчынкі працягваюць змагацца лекары Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі