Палёт на Месяц пад Фрэдзі Мэрк'юры — #ІхНоравы

Міжнародныя навіны / Калаж Улада Рубанава / Еўрарадыё

Міжнародныя навіны / Калаж Улада Рубанава / Еўрарадыё / Уладзь Рубанаў / Еўрарадыё

Пакуль у Лондане прадавалі раяль Фрэдзі Мэрк'юры, седзячы за якім, музыка напісаў знакамітую "Багемскую рапсодыю", ізраільскія навукоўцы без спермы і яйцаклеткі выгадавалі поўную мадэль чалавечага эмбрыёна. А ізраільскія археолагі, пакуль японцы запускалі на Месяц сваю станцыю, знайшлі старажытную схованку рымскіх салдат. Падрабязней пра ўсё гэта чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
 

Японія запусціла месяцовую станцыю

Японія паспяхова запусціла да Месяца ракету-носьбіт з пасадачным модулем, які ў выпадку поспеху павінен здзейсніць пасадку ў кратары Шыёлі. Найноўшы спадарожнік, які ўваходзіць у склад місіі, прызначаны для даследавання найбуйнейшых і самых гарачых аб'ектаў Сусвету.

Нягледзячы на няўдалыя спробы і адмену запуску праз дрэннае надвор'е раней, сёння ў Японскім агенцтве аэракасмічных даследаванняў ускладаюць на місію "Месяцовы снайпер" велізарныя надзеі.

 

У Лондане прадалі раяль Фрэдзі Мэрк'юры

Раяль Yamaha, седзячы за якім, франтмен гурта Queen Фрэдзі Мэрк'юры, напісаў усе свае галоўныя хіты, у тым ліку "Багемскую рапсодыю", прададзены за 1,7 млн фунтаў стэрлінгаў, а рукапіс твора — за 1,3 млн. Усяго ж на аўкцыёне ў Лондане было прададзена каля 60 лотаў на суму 12,2 млн фунтаў.

Для ўдзелу ў аўкцыёне па продажы тысяч памятных рэчаў музыки зарэгістраваліся рэкордныя 2000 удзельнікаў з 61 краіны. Частка атрыманых сродкаў будзе перададзеная дзвюм арганізацыям, якія змагаюцца са СНІДам.

Навукоўцы выгадавалі поўную мадэль чалавечага эмбрыёна

Ізраільскія навукоўцы стварылі мініяцюрны жывы арганізм, які на ранніх этапах развіцця амаль немагчыма адрозніць ад чалавечага эмбрыёна.

Для стварэння "лабараторнай копіі" зародка спецыялісты выкарыстоўвалі стваловыя клеткі, а вось традыцыйнага зліцця сперматазоіда і яйцаклеткі не спатрэбілася.

Унікальна і тое, што ў працэсе росту такі эмбрыён нават выпрацаваў гармоны, якія неабходныя пры выяўленні факту цяжарнасці падчас правядзення тэсту. Аналіз на цяжарнасць, дарэчы, паказаў станоўчы вынік.

 

Ізраільскія археолагі знайшлі старажытную схованку рымскіх салдат

Ізраільскія археолагі знайшлі чатыры рымскія мячы, якія выдатна захаваліся ў сухім клімаце Мёртвага мора. Пры гэтым тры ўзоры старажытнай зброі ўсё яшчэ знаходзіліся ў арыгінальных драўляных ножнах.

Паводле паведамлення Упраўлення старажытнасцяў Ізраіля, антычная зброя была схаваная ў глыбокай расколіне каля 1900 гадоў таму назад. На думку гісторыкаў, мячы былі стандартным узбраеннем рымскіх салдат, а ў схованку іх схавалі іўдзейскія паўстанцы для далейшага выкарыстання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі