Палякі прасоўваюць электронную рэгістрацыю тавараў TaxFree

Калі бланк вяртання падатку на даданую вартасць (па-польску VAT) на тавар, куплены ў Польшчы, зарэгістраваць перад вяртаннем у Беларусь праз інтэрнэт, то ў пункце перасячэння польскія мытнікі толькі звяраюць звесткі чэка на тавар з электроннай версіяй. Для тых, хто скарыстаўся сецівам, на мытні вылучаныя адмысловыя палосы. Па іх будуць праходзіць да 15% усіх выпадкаў афармлення і звароту ПДВ, цытуе польскіх мытнікаў газета “Брестский курьер”.



Новаўвядзенне можа істотна скараціць чэргі на мяжы. Польскія мытнікі працягваюць агітацыйную кампанію: яны раздаюць улёткі з інфармацыяй пра новую магчымасць сярод тых, хто перасякае польска-беларускую мяжу.



Фота — radyjo.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі