Палуян: калі здымаць дакументальнае кіно немагчыма, трэба здымаць мастацкае

Палуян: калі здымаць дакументальнае кіно немагчыма, трэба здымаць мастацкае

Аўтар кінастужкі “Смеласць” Аляксей Палуян не бачыць у сучаснай Беларусі магчымасцяў для развіцця незалежнага кінематографа. Сам ён цяпер жыве і працуе ў Германіі.

— Як жыве зараз беларуская незалежная культура? Альбо яна ў замежжы, альбо ў масках, хавае свае твары. Ці магчыма быць незалежным мастаком у беларускіх умовах?

Палуян прызнаецца, што не знайшоў універсальнага адказу на гэтае пытанне, але для сябе на яго адказаў.

— Гэта выбар: альбо ты здраджваеш сваёй прафесіі, губляеш сваю працу, альбо ты з’язджаеш. Пачынаеш з нуля, становішся ў чаргу ў іншай краіне. І застаешся ў прафесіі. Іншых шляхоў я не бачу.

Палуян лічыць: мы знаходзімся ў сітуацыі, калі “беларускае — непажаданае”. З такой сітуацыі трэба шукаць выйсце. Для мастакоў гэта канкрэтны механізм: шукаць фінансавання за мяжой.

Ці надоўга тэматыка беларускага пратэсту застанецца важнай тэмай для беларускіх мастакоў?

— Пратэст яшчэ не скончаны, мы яшчэ на барыкадах. Трэба пра гэта гаварыць. Зараз павінна пісацца мастацкае кіно. Дакументальнае здымаць немагчыма, на вуліцу з камерай не выйдзеш. Таму павінна пісацца мастацкае.

Поўную версію гутаркі з Аляксеем Палуянам глядзіце на Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі