Палкоўнік беларускага войска расказаў пра бацьку з Украіны

Аляксей Чарнуха / sb.by
Аляксей Чарнуха / sb.by

Начальнік штаба, першы намеснік камандзіра 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл Беларусі палкоўнік Аляксей Чарнуха ў інтэрв'ю "Сельской газете" расказаў пра бацьку з Украіны. Ён таксама Аляксей Чарнуха, нарадзіўся ва ўкраінскім горадзе Карукоўка на Чарнігаўшчыне, але вучыўся ў Беларусі і тут ажаніўся на беларусцы. Бацька і маці жылі ў Шаркаўшчыне, працавалі ў дарожнай арганізацыі.

"Раней гасцявалі ў бацькавай сястры на Чарнігаўшчыне, — расказвае палкоўнік. — ...З распадам СССР сваяцкія сувязі сталі слабець. А пасля падзей на Майдане перасталі сустракацца. Бацька пільна сачыў за падзеямі ў Кіеве".

Аляксей Чарнуха перакананы, што "кіеўскія ўлады прадаліся Захаду" і нібыта пагражаюць Беларусі. Ён абураецца, што ва Украіне "вырашылі адмяніць святкаванне 8 Сакавіка, 1 і 9 Мая". А яшчэ палкоўнік з гонарам кажа, што "амаль за два дзесяцігоддзі ваеннай службы ні разу не адпачываў у санаторыі ці на моры". Балтыйскае мора ён бачыў толькі падчас ваенных вучэнняў, калі быў на дэсантным караблі. Адпачынак праводзіць у Шаркаўшчыне з маці, а бацька памёр сем гадоў таму.

Як бачым, беларускі палкоўнік з украінскімі каранямі прынамсі на словах верыць усім выдумкам прапаганды РБ і РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі