Палітвязень Ціхан Клюкач выйшаў на волю і з'ехаў за мяжу
![Палітвязень Ціхан Клюкач выйшаў на волю і з'ехаў за мяжу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kliukacz-0604.jpg.webp?itok=MH6X85Gv)
Брэсцкі палітвязень Ціхан Клюкач выйшаў на волю і пакінуў Беларусь, паведамляюць праваабаронцы.
Хлопец цалкам адбыў свой тэрмін — паўтара года калоніі. Яго асудзілі за ўдзел у мінскім "Маршы адзінства", абвінаваціўшы ў "грубым парушэнні грамадскага парадку". На той момант Ціхану было толькі 18 гадоў.
Юнака затрымалі ў лістападзе 2020 года, спачатку пасадзілі на "суткі", якія некалькі разоў падаўжалі. А потым перавялі ў СІЗА Жодзіна. З-за кратаў ён дасылаў прыгожыя малюнкі.
Ціхан выйшаў на волю 9 сакавіка, пасля чаго з'ехаў за мяжу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.