Палітзняволеную Яну Пінчук этапавалі з Расіі ў Беларусь

Палітзняволеную Яну Пінчук этапавалі з Расіі ў Беларусь

Палітзняволеную Яну Пінчук этапавалі з Расіі ў Беларусь. Яна ўжо ў СІЗА Віцебска, паведамляе тг-канал @freeyana. На радзіме беларусцы пагражае вялікі тэрмін (да 19 гадоў пазбаўлення волі), найперш за адміністраванне "экстрэмісцкага" тэлеграм-чата "Віцебск 97%" (за "распальванне сацыяльнай варажнечы", "стварэнне экстрэмісцкага фармавання" і іншае).

Пінчук была затрыманая ў Санкт-Пецярбургу ў лістападзе 2021 года, і з таго часу знаходзіцца за кратамі. Дзяўчына жыла ў Расіі і не падазравала, што сілавікі ў Беларусі аб'явілі яе ў вышук за ўдзел у пратэстах. Рашэнне аб экстрадыцыі прыняла расійская пракуратура, а 1 чэрвеня 2022 года Гарадскі суд Санкт-Пецярбурга дазволіў выдаць Яну Пінчук у Беларусь. Падчас пасяджэння зачытваўся ліст з Генпракуратуры РБ з гарантыямі, што дзяўчыну не будуць... катаваць на радзіме.

Раней Пінчук з Пецярбурга перавялі ў Маскву, далей — у Яраслаўль, Бранск, Смаленск.

Яна Пінчук была прызнаная ў Расіі палітзняволенай. Камітэт па правах чалавека ААН забараніў выдаваць дзяўчыну Беларусі, але РФ прыняла іншае рашэнне.

Палітзняволеную Яну Пінчук этапавалі з Расіі ў Беларусь
@freeyana

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі