Палітзняволеную Марыю Калеснікаву пазбавілі права на кароткатэрміновае спатканне

Палітзняволеную Марыю Калеснікаву пазбавілі права на кароткатэрміновае спатканне. Прычынай стала накладзенае на яе другое спагнанне. Рашэнне прыняла 7 красавіка камісія ў гомельскай калоніі, паведамляе @viktarbabarykaofficial.

30 сакавіка Калеснікаву пазбавілі працяглага спаткання. У выпадку накладання на яе трэцяга спагнання яе могуць прызнаць "злоснай парушальніцай парадку адбыцця пакарання".

Марыя Калеснікава знаходзіцца ў гомельскай жаночай калоніі № 4 з пачатку студзеня 2022 года. У верасні 2021-га яна была асуджана на 11 гадоў зняволення (прызналі вінаватай у "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады", "закліках да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны" і "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання"). Сваёй віны палітзняволеная не прызнала.

Калеснікава — каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, уваходзіла ў кіраўніцтва Каардынацыйнай рады. Яны знаходзіцца за кратамі з верасня 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.