Вы тут

Палітзняволеная Юлія Слуцкая ўзнагароджана міжнароднай прэміяй

Юлія Слуцкая / press-club.by

Палітзняволеная, заснавальніца Press Club Belarus Юлія Слуцкая ўзнагароджана Прэміяй за свабоду слова, заснаванай Міжнароднай асацыяцыяй прэс-клубаў. Журналісткі тэлеканала "Белсат", палітзняволеныя Кацярына Андрэева ​​і Дар'я Чульцова ўганараваны спецыяльнай ўзнагародай Прэс-клуба Польшчы.

Сілавікі атакавалі Press Club Belarus у снежні 2020-га. Фігурантаў справы вінавацяць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Усе яны прызнаныя палітвязнямі. У Юліі Слуцкай у СІЗА моцна пагоршыўся зрок.

Андрэева і Чульцова ў лютым 2021-га былі асуджаны на 2 гады калоніі агульнага рэжыму за "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" — вялі стрым з мірнай акцыі пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.