Палітзняволеная Яна Пінчук знайшлася ў маскоўскім СІЗА

Беларуская палітзняволеная Яна Пінчук знайшлася ў маскоўскім СІЗА №6. Пра гэта піша тэлеграм-канал "Свабоду Яне Пінчук". 

Выснова зробленая з паведамлення ад сэрвісу "ФСИН-письмо", у якім гаворыцца, што ліст Яне прайшоў цэнзуру і быў ёй дастаўлены.

Раней расійскі суд пастанавіў экстрадаваць дзяўчыну ў Беларусь, хаця яна прасіла прытулку. Між тым Камітэт ААН па правах чалавека рэкамендаваў устрымацца ад экстрадыцыі і забяспечыць абарону яе жыцця, недатыкальнасці, пакуль ён не разгледзіць скаргу беларускі. 

Аднак 9 жніўня Яну перавялі з СІЗА ў Пецярбургу, і з'явіліся звесткі, быццам яе ўжо экстрадавалі ў Беларусь.

На радзіме Яну Пінчук вінавацяць па пяці крымінальных артыкулах. Ёй пагражае да 19 гадоў пазбаўлення волі. Дзяўчыну пераследуюць за адміністраванне пратэсных чатаў.  

Яну Пінчук затрымалі ў Санкт-Пецярбургу ў лістападзе 2021 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.