Палітзняволенай Эме Сцепулёнак змянілі меру стрымання
![68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў утрымлівалася за кратамі амаль год](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/01_57.jpg.webp?itok=0O2cTeJT)
68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў утрымлівалася за кратамі амаль год
Палітзняволенай Эме Сцепулёнак змянілі меру стрымання. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў утрымлівалася за кратамі амаль год. Яе затрымалі 29 верасня 2021 года за каментар у сацсетках па "справе Зельцэра".
На гэтым тыдні жанчыне змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт. Цяпер Сцяпулёнак дома, але абвінавачанні не знятыя, таму яна застаецца палітвязняй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.