Палітыкі Еўрасаюза і ЗША 4 лютага абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі

У Вільні 4 лютага адбудзецца міжнародная канферэнцыя, на якой абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі.  Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё распавяла літоўская еўрадэпутат Лайма Андрык’енэ, сябра Дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю і віцэ-старшыня падкамісіі па правах чалавека.

Лайма Андрык’енэ: “Наколькі я ведаю, з Еўрапарламента буду я адна. Але туды прыедуць эксперты, журналісты, прадстаўнікі Сената ЗША. З іншых краін Еўрасаюза таксама будуць прысутнічаць палітыкі, дыпламаты, журналісты і, натуральна, прадстаўнікі нашага рэгіёна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі