Палітычных арыштантаў на Акрэсціна трымаюць у халоднай камеры

Палітычныя арыштанты Анатоль Лябедзька і Арцём Дубскі, якія адбываюць адміністрацыйнае пакаранне на Акрэсціна, накіравалі заяву на імя начальніка Цэнтра выпраўлення правапарушэнняў Сяргея Карповіча. “Звяртаем вашу ўвагу на фізічную немагчымасць знаходжання ў начны час у камеры №12 па прычыне нізкай тэмпературы”, — напісалі яны.

У заяве гаворыцца, што гэтыя акалічнасці парушаюць іх канстытуцыйнае права на забеспячэнне годнасці асобы і па міжнародным заканадаўстве кваліфікуюцца як катаванне.

Лябедзька і Дубскі запатрабавалі забяспечыць умовы ўтрымання ў памяшканні з нармальнай тэмпературай. Копія заявы была адасланая ў офіс АБСЕ ў Мінску, паведаміляе сайт ucpb.org.

Нагадаем, на Акрэсціна цяпер знаходзіцца каля 40 апазіцыйных актывістаў і прадпрымальнікаў, асуджаных за ўдзел у акцыі пратэсту 10 студзеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі