Палітвязню Аляксандру Малчанаву споўнілася 25

Павіншаваць Аляксандра можна па адрасе: 222125, Мінская вобл., Барысаўскі р-н., п. Навасады ПК-14, атрад 19. А таксама тэлеграмай з хатняга тэлефона па нумары 166.



Аляксандр Малчанаў летась увесну быў прызнаны вінаватым у крадзяжы металалому з мясцовага завода і асуджаны на 1,5 года зняволення. У 2011 годзе Аляксандр Малчанаў быў асуджаны да зняволення першы раз — тады ён атрымаў 3 гады зняволення за падзеі 19 снежня 2010 года, нагадвае “Наша Ніва”.  



Малчанаў быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам і выйшаў на волю ў верасні 2011 года. Праз паўгода яго зноў затрымалі, абвінаваціўшы ў крадзяжы металалому. Малады чалавек даводзіў, што яго нікуды не бралі на працу, і каб пражыць, ён мусіў збіраць мэталалом. Дзеля гэтага ён і прайшоў на тэрыторыю мясцовага завода цяжкіх штамповак, якая не ахоўвалася, дзе і быў затрыманы.


Калі яго арыштавалі, ад інфаркта памерла яго матуля Галіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі