Палітвязня з інваліднасцю асудзілі за рытуальны вянок міліцыянту

Палітвязня з інваліднасцю асудзілі за рытуальны вянок міліцыянту

Тры гады калоніі агульнага рэжыму прысудзіў 14 снежня суд Дзяржынска і Дзяржынскага раёна 40-гадоваму палітвязню Андрэю Рунцо. Як піша праваабарончы сайт "Вясна", мужчыну прызналі вінаватым паводле арт.364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту да супрацоўніка міліцыі) і арт.389 (пагроза ў дачыненні да суддзі альбо народнага засядацеля) Крымінальнага кодэкса.

Суддзя Раман Крыловіч абавязаў Рунцо выплаціць яшчэ і 1500 рублёў маральнай шкоды на карысць пацярпелага міліцыянта Калкоўскага

Спярша мужчыну затрымалі за тое, што ён прынёс да дома міліцыянта рытуальны вянок. Рэчавыя доказы справы — два рытуальныя кошыкі — суддзя пастанавіў знішчыць.

Андрэй Рунцо — грузчык, у яго двое дзяцей. У мужчыны інваліднасць трэцяй групы. У апошнім слове ён папрасіў прабачэння ў пацярпелых, суда і прысутных у залі людзей. Іаксама Рунцо папрасіў не караць яго строга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі