Палітвязня Юрыя Вершука "памілавалі" і перавялі на "хатнюю хімію"

Раней пакаранне змякчылі яшчэ двум палітвязням / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com​
Раней пакаранне змякчылі яшчэ двум палітвязням / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com​

Палітвязня Юрыя Вершука перавялі з "хіміі" на "хатнюю хімію", паведамляюць праваабаронцы. Від пакарання яму змянілі пасля таго, як ён падаў прашэнне аб памілаванні.

Раней у выніку такога ж "памілавання" на "хатнюю хімію" былі пераведзеныя палітвязні Уладзімір Шурубейка з Брэста і Яраслаў Збароўскі з Мінска.

Юрыя Вершука судзілі за каментар пад ролікам на Youtube пра сустрэчу тагачаснага старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя з жыхарамі Гомеля. Гэтая сустрэча прайшла 16 жніўня 2020 года. Вершука абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады і асудзілі на два гады абмежавання волі. У пачатку студзеня від пакарання быў перагледжаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі