Палітвязня Уладзіміра Цыгановіча перавялі на турэмны рэжым
Уладзімір Цыгановіч / spring96.org
Палітвязня Уладзіміра Цыгановіча перавялі на турэмны рэжым, паведамляе @viasna96. У снежні 2021-га ён быў асуджаны на 15 гадоў калоніі узмоцненага рэжыму. Яго судзілі ў Гомелі разам з Мікалаем Статкевічам і Сяргеем Ціханоўскім.
42-гадовага аўтара Youtube-канала "MozgON" Цыгановіча затрымалі 9 чэрвеня 2020 года. На сваім канале ён пераказваў навіны: спачатку эканамічныя і грамадскія, а пасля і палітычныя. Палітвязня прызналі вінаватым у "арганізацыі масавых беспарадкаў" і ў "распальванні сацыяльнай варожасці".
У чэрвені сёлета Уладзіміра Цыгановіча этапавалі ў папраўчую калонію №3. Цяпер стала вядома, што пасля ўзмацнення пакарання яго перавялі на турэмны рэжым у Магілёў тэрмінам на 3 гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.