У Мінскім гарадскім судзе асудзілі палітвязня Аляксандра Лобана, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Яго судзілі за каментары па "справе Зельцэра" і вінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса.
Суд быў закрытым. Суддзя Жанна Брысіна прысудзіла Лобану 1 год і 9 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
Пасля прысуду палітвязня выпусцілі на волю ў зале суда, бо ён ужо адбыў прызначаны тэрмін у СІЗА.