Палітвязня Эдуарда Пальчыса перавялі з калоніі ў турму

Палітвязня Эдуарда Пальчыса перавялі з калоніі ў турму

Палітвязню Эдуарду Пальчысу ўзмацнілі пакаранне. З наваполацкай калоніі №1 яго перавялі ў турму №4 у Магілёве. 

"Суд быў 5 хвілін па скайпе, відаць, усё прыблізна ў адзін час з Сяргеем Ціханоўскім і іншымі",напісала ў Твітары жонка Пальчыса Вікторыя.

Эдуарду Пальчысу прысудзілі 13 гадоў пазбаўлення волі. Суд над ім быў закрытым. Блогер знаходзіцца ў зняволенні з кастрычніка 2020 года. Калі ён ужо быў за кратамі, у яго нарадзілася дачка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі