Палітвязня Арцёма Баярскага залічылі ў Ковенскі ўніверсітэт

Палітвязня Арцёма Баярскага залічылі ў Ковенскі ўніверсітэт

20-гадовы палітвязень Арцём Баярскі залічаны ў Ковенскі ўніверсітэт Вітаўтаса Вялікага на бакалаўрскую праграму "Біятэхналогія", пішуць праваабаронцы "Вясны". Хлопец зможа працягнуц навучанне па спецыяльнасці, калі выйдзе на волю.

Як распавядала Еўрарадыё, Арцём навучаўся на другім курсе хімфака БДУ. Ён чатыры разы быў стыпендыятам Спецыяльнага фонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі і адораных студэнтаў і навучэнцаў. 

Увосень 2020-га яго асудзілі на 15 сутак па "народным" артыкуле 24.23 КаАП. Увесны 2021-га яму спярша прысудзілі 25 сутак па тым жа артыкуле, а потым пачалі крымінальную справу за "стварэнне альбо кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем". 

У ТГ-канале Азаронка з'явілася відэа, у якім Баярскі казаў, што займаўся адміністраваннем пабліка ў сацсетках. Пазней студэнт распавёў адвакату, што яго білі дубінкамі па спіне і ягадзіцах, каб атрымаць гэтае прызнанне.

У чэрвені 2021-га юнака адлічылі з хімфака БДУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі