Палітвязня адправілі ў калонію за перасылку відэа вайсковай тэхнікі

Андрэй Рамановіч / spring96.org

Андрэй Рамановіч / spring96.org

У Мінскім абласным судзе асудзілі на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму 35-гадовага Андрэя Рамановіча з Піншчыны. Артыкул — "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Палітвязня абвінавацілі ў тым, што ў сакавіку 2022 года ў Івацэвіцкім раёне ён зняў на тэлефон перамяшчэнне беларускай вайсковай тэхнікі і даслаў відэа ў адну з тэлеграм-групаў, прызнаных у РБ "экстрэмісцкімі матэрыяламі", паведамляе spring96.org.

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска за ўдзел у пратэстах 2020-га асудзілі Яўгенію Савасцееву (артыкул — "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх"). Суддзя Вольга Няборская прызначыла ёй тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатнюю хімію"). Жанчыну апазналі па фотаздымку ў адным з тэлеграм-каналаў.

У Беларусі на сённяшні дзень 1517 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі