Вы тут

Палітвязень Уладзімір Мацкевіч — пра пасіўны супраціў беларусаў

Уладзімір Мацкевіч / З архіву Еўрарадыё

Палітвязень Уладзімір Мацкевіч перадаў на волю свае меркаванні пра цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі. Ён лічыць, што беларусы здольныя на супраціў.

"Цяпер ні ў каго няма магчымасці для актыўнага процідзеяння, але ёсць "сіла бяссільных", піша Мацкевіч. — Я ніколі не ўхваляў "безумство храбрых", але на пасіўны супраціў мы здольныя. Сіла такога супраціву ў салідарнасці, адначасовасці і масавасці".

Што прапануе палітвязень? "Не рабіце таго, што чакае і патрабуе ад вас рэжым, — працягвае ён. — Не хадзіце на яго святы, не чытайце яго газет, не глядзіце тэлевізар, не аддавайце дзяцей у БРСМ і шмат чаго яшчэ можна проста не рабіць, не ўдзельнічаць... Давайце пачнем з гэтага няўдзелу ў зле і злачынствах. Хай рэжым ведае, што мы 97% і што мы ўсе ведаем праўду".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.