Палітвязень Гундар з "групы Аўтуховіча" трымае сухую галадоўку ў карцары

Палітвязень Гундар з "групы Аўтуховіча" трымае сухую галадоўку ў карцары

Фігурант "справы Аўтуховіча" палітвязень Уладзімір Гундар трымае сухую галадоўку ў карцары. Пра гэта журналістам BPN паведаміла яго жонка.

"Валодзя трымае сухую галадоўку. Я напісала яму ліст, дзе прасіла гэта не рабіць, але ён перадаў усім падзяку за падтрымку, папрасіў прабачэння і пацвердзіў, што будзе галадаць", — кажа Алена Гундар.

Жанчына адзначае, што на момант сустрэчы з адвакатам муж пачуваўся няблага, аднак сухая галадоўка вельмі небяспечная для яго: праз гіпертанію трэба рэгулярна прымаць лекі, што немагчыма без вады.

Па словах жонкі, у карцар Гундара накіравалі, паводле адных звестак, на 10 сутак, паводле іншых — да 11 ліпеня.

Як распавядала Еўрарадыё, Гундар абвесціў галадоўку, пратэстуючы супраць таго, што суд не рэагуе на яго патрабаванні, а таксама як адказ на прымусовае распрананне перад працэсам. У выніку палітвязня судзілі ў адных майтках, прыкаваўшы за рукі да клеткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі