Палітвязень Эдуард Лобаў атрымаў доўгатэрміновае спатканне з маці і братам

Па словах Марыны Лобавай, якія перадае Радыё "Рацыя", настрой у сына добры. Ён перадаваў прывітанні ўсім, хто яго памятае і падтрымлівае. З чатырох гадоў, вынесеных паводле прысуду, Эдуарду засталося адсядзець 1 год і 7 месяцаў. Пра магчымы варыянт з памілаваннем хлопец нават не стаў і размаўляць.



Па словах маці, пасля спаткання начальства калоніі не дазволіла перадаць сыну ніводнага кілаграма ежы. Быццам з-за парушэнняў рэжыму. Жанчына кажа, што такое здарылася ўпершыню. Раней дазвалялі переадаваць хоць 5-10 кілаграмаў з 30 магчымых.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі