Палітвязень атрымаў тры гады калоніі за адзін каментар

Палітвязень атрымаў тры гады калоніі за адзін каментар

Тры гады калоніі агульнага рэжыму атрымаў 38-гадовы палітвязень Руслан Кузьміч.

Жыхара Навагрудка прызналі вінаватым паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Як выявіла следства, 3 кастрычніка 2021 года ў адным з тэлеграм-каналаў Кузьміч пакінуў каментар "Ок, пришло время доставать оружие. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!". Камент быў пастаўлены пад відэа, у якім паказвалася выкарыстанне зброі.

На думку следчых, гэты допіс сведчыў пра "падтрымку экстрэмісцкай дзейнасці і выкарыстання зброі". Пракуратура таксама заявіла, што абвінавачаны "падахвочваў іншых грамадзян да гвалтоўных супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку з выкарыстаннем зброі".

Падчас папярэдняга следства Кузьміч адмовіўся даваць паказанні. Вядома, што ў 2020 годзе яго двойчы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за пратэсты паводле "народнага" артыкула 23.34. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі