Вы тут

Палітвязень Алесь Бяляцкі: Расійскіх серыялаў нагледзеўся да канца жыцця

Алесь Бяляцкі / З архіву Еўрарадыё

Беларускі праваабаронца, палітвязень Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі з 14 ліпеня. Ён піша з СІЗА № 1 у Мінску пра свае сто дзён у зняволенні. Цытаты з лістоў прыводзяцца ў публікацыі dw.com.

"Гляджу тут расійскія серыялы, якія ідуць па тэлевізары, — піша Бяляцкі. — Нагледзеўся да канца жыцця і яшчэ працягваю".

Ён з захапленнем сочыць за рознымі спартыўнымі спаборніцтвамі, напрыклад, за футбольнай Лігай чэмпіёнаў.

"Чытаю трохі; менш, чым хацелася б, — працягвае пісаць палітвязень. — Прачытаў кнігі Каці Мядзведзевай, Адама Глобуса, чытаю вершы Максіма Багдановіча. Так што не сумую, так і праходзяць мае дні".

Алесь Бяляцкі падкрэслівае, што "галоўнае — не ўпадаць у дэпрэсію і не журыцца".

Кіраўніку пазбаўленага ў Беларусі рэгістрацыі праваабарончага цэнтра "Вясна" выставілі абвінавачванне ў "нявыплаце падаткаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.