Палітрада АДС адкарэктавала спіс кандыдатаў на выбары

Палітрада Аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС) на паседжанні 8 чэрвеня адкарэктавала адзіны спіс кандыдатаў на ўдзел у выбарах у палату прадстаўнікоў. У дзьвю акругах Віцебскай вобласці Партыя БНФ і Аб'яднаная грамадзянская партыя знялі сваіх кандыдатаў на карысць прадстаўнікоў аргкамітэту па стварэнні партыі "БХД".
Акрамя таго, у Кастрычніцкай акрузе Менска будзе вылучацца іншы прадстаўнік Партыі БНФ — Віктар Івашкевіч (намеснік старшыні партыі). Першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч адзначыў, што пры неабходнасці адзіны спіс можа карэктавацца і далей. Па ягоных словах, АДС прайшлі некалькі важных этапаў падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў: сфармавалі адзіны спіс кандыдатаў, зацвердзілі пасланне да выбарцаў, дайшлі да адзінага меркавання аб умовах удзелу ў выбарах, але ня маюць кансалідаванага бюджэту.
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі