Паліцыя паабяцала ачысціць вуліцы Ерэвана ад пратэстоўцаў да паўночы LIVE

Пасля 23-й гадзіны паводле мясцовага часу паліцыя Ерэвана збіраецца вызваліць ад пратэстоўцаў заблякаваныя вуліцы і праспекты армянскай сталіцы. Пра гэта, як перадае РБК, заявіў начальнік паліцыі Ерэвана палкоўнік Валерый Асіпян.

Пры гэтым ён заявіў, што паліцыя будзе выкарыстоўваць сродкі ў рамках закона. Асіпян дадаў, што паліцыя не ўмешвалася ў сітуацыю на працягу шасці дзён, аднак сёння вырашыла дзейнічаць. Ён прапанаваў мітынгоўцам разысціся або вярнуцца на плошчу Свабоды. Начальнік паліцыі лічыць, што пратэстоўцы дамагліся свайго пасля суботняй заявы прэзідэнта краіны Сержа Саргсяна. Кіраўнік Арменіі паабяцаў, што ўрад возьме на сябе ўвесь цяжар, ​​звязаны з павышэннем тарыфаў на электраэнэргію, пакуль не атрымае вынікі аўдыту ў кампаніі "Электрасеткі Арменіі".

Дэманстранты раней заяўлялі, што не разыдуцца, а склічуць агульны мітынг. На ім плануецца вызначыць далейшыя дзеянні пасля абвешчаных Сержам Саргсянам саступак. Яны хочуць, каб улады пакаралі адказных за перавышэнне паўнамоцтваў пры разгоне акцыі пратэсту, якая доўжыцца з 19 чэрвеня.

Фота — AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі