Сёння дэпутаты разгледзяць у першым чытанні змены ў закон аб СМІ

Сёння дэпутаты разгледзяць у першым чытанні змены ў закон аб СМІ

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі разгледзіць змены ў закон аб СМІ ў першым чытанні 19 красавіка. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня камісіі па правах чалавека і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч. Паводле яго слоў, прапановы, якія ўнеслі Беларуская асацыяцыя журналістаў і дэпутат Ганна Канапацкая, вывучыць адмысловая камісія, але толькі пасля першага чытання.

Пра праўкі ў закон аб СМІ стала вядома ў пачатку красавіка. Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч заявіў, што яны “запатрабаваныя беларускім грамадствам”. Сярод прапанаваных новаўвядзенняў — абавязковая ідэнтыфікацыя асоб, якія змяшчаюць свае матэрыялы на сайтах ці каментуюць публікацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі