Палата прадстаўнікоў разгледзіць законапраект "Аб беларусах замежжа"

Законапраект закліканы ўрэгуляваць некалькі момантаў, паведамляе БЕЛТА.





Па-першае, у ім тлумачыцца, каго можна адносіць да беларусаў замежжа. Апроч грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія ўвесь час пражываюць за межамі краіны, да іх будуць адносіцца:





замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія ўвесь час пражываюць за мяжой у тым выпадку, калі яны самі ці іх продкі па прамой узыходнай лініі нарадзіліся ці пражывалі ў Беларусі;





замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства за межамі Беларусі, якія  ідэнтыфікуюць сябе як беларусы.





Законапраект мяркуе таксама спрасціць працэдуру атрымання беларускага грамадзянства для беларусаў замежжа. У наш час для таго, каб атрымаць грамадзянства, неабходна пражыць 7 гадоў на тэрыторыі Беларусі. Плануецца, што тэрмін будзе або скарочаны, або адменены зусім.

Фота — zbsb.org