Вы тут

Праект закона аб амністыі перадалі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

advo24.ru

Палата прадстаўнікоў разгледзіць закон аб амністыі. Адпаведны праект дакумента паступіла ў парламент, паведаміла ў сваім тэлеграм-канале дэпутатка Ганна Канапацкая.

Сёлетняя аміністыя стае 14-й у гісторыі незалежнай Беларусі. Яна будзе прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення краіны ад фашыстаў.  Як звычайна, па амністыі на волю выходзяць непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, асуджаныя за лёгкія злачынствы.

Раней паведамлялася, што ў праекце закона сярод іншага закладзенае паслабленне для зняволеных па "наркатычным" артыкуле 328 — тых, каго асудзілі паводле ч.1, 2, 3. Ім могуць зменшыць тэрмін паказання на год, а непаўналетнім — на 2 гады.

Некаторыя фігуранты "справы медыкаў" таксама могуць выйсці на волю.

Ніякага паслаблення не прадугледзілі для асуджаных за карупцыйныя злачынствы, а таксама для "п'яных кіроўцаў". Як звычайна, пад амністыю не трапляюць маці, якія забілі нованароджанае дзіця, вінаватыя ў сэксуальных злачынствах, арганізатары прытонаў і сутэнёры, а таксама асобы, прызнаныя вінаватымі ў гвалце ў дачыненні службовых асобаў.