Вы тут

Пакупнік у краме ўкусіў iPhone — і той выбухнуў

Кадр з відэа

У кітайскай краме мабільнай электронікі адзін з пакупнікоў арыгінальным спосабам вырашыў праверыць сапраўднасць iPhone. Мужчына надкусіў апарат, ад чаго гаджэт папросту выбухнуў. Здарэнне трапіла на відэакамеру, ўсталяваную ў краме. 

Паведамляецца, што пакупнік паспеў выцягнуць смартфон з рота, таму яго траўмы не вельмі сур'ёзныя. Пацярпелых пры выбуху iPhone няма.

Выказваюцца меркаванні, што iPhone быў не арыгінальным і прадаваўся як патрыманы тавар. Яго акумулятар, хутчэй за ўсё, сапраўды быў не арыгінальным.