Пакуль дарослыя здымалі пажар на тэлефон, слуцкі падлетак ратаваў чалавека

Пакуль дарослыя здымалі пажар на тэлефон, слуцкі падлетак ратаваў чалавека

У вёсцы Малая Падзер Слуцкага раёна 15-гадовы Данііл Жданко не пабаяўся кінуцца ў палаючы дом, каб выратаваць суседа, піша kurjer.info. Здарэнне адбылося 8 студзеня.

Дзевяцікласнік Слуцкай СШ №13 вяртаўся дадому са школы і пабачыў, што гарыць суседні дом. Падлетак выбіў уваходныя дзверы, але не змог увайсці ў хату, бо ў твар яму вырваўся велізарны клуб дыму. 

Дарэчы, побач з домам стаялі пяцёра дарослых — пара пажылых суседзяў і трое маладых людзей, якія здымалі пажар на тэлефон. Яны крычалі падлетку, каб ён не заходзіў у хату. 

"Суседка нешта крычала, але я не разумеў нічога і не ведаў, што рабіць. А побач з падпаленым домам бегала сабака. Я ведаю, што сабака бегае там, дзе яго гаспадар. Тады я падбег да дома і пачаў біць шыбы палкамі і крычаць. Думаў, што мяне нехта пачуе і адгукнецца. Потым дарослыя прапанавалі мне выбіць дзверы, але на дапамогу ніхто не ішоў", — кажа Данііл.

Напаўжывога 66-гадовага гаспадара дома вынес з памяшкання Валерый Барцэвіч, супрацоўнік Слуцкага цэнтра сацабслугоўвання, які праязджаў міма. 

Праз пяць хвілінаў пасля выкліку да дома прыехала пажарная машына, якая і справілася з агнём.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 10.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі