Вы тут

Паксас: Беларускую АЭС запусцяць у снежні 2019 года

Раландас Паксас / БЕЛТА

Беларускую АЭС плануецца запусціціь у снежні 2019 года. Пра гэта паведаміў еўрапарламентар і экс-прэзідэнт Літвы Раландас Паксас на прэс-канферэнцыі 3 траўня, піша ru.delfi.lt. 

2 траўня Паксас наведваў Беларусь і сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Сярод іншага яны абмеркавалі будаўніцтва АЭС пад Астраўцом, супраць якога актыўна выступаюць літоўскія палітыкі. 

Паксас падкрэсліў, што ні з кім не ўзгадняў свой візіт да Лукашэнкі. "Як чалец Еўрапарламента я не абавязаны ні з кім узгадняць свае візіты, за выключэннем службаў ЕП", — заявіў палітык.

Наконт будаўніцтва АЭС у Беларусі ён паведаміў наступнае: "Спыніць Астравецкую АЭС немагчыма. Яе запусцяць у снежні". На думку Паксаса, запуск двух рэактараў на Беларускай АЭС дазволіць нашай краіне дыверсіфікаваць энергетыку. 

Ён дадаў, што прапанаваў Лукашэнку выклікаць экспертаў, якія ацэняць сітуацыю па бяспецы БелАЭС. "Прэзідэнт Лукашэнка мяне падтрымаў", — распавёў Паксас.