Пакеты для трупаў: да чаго рыхтуецца Мінабароны — эфір з Тышкевічам

Пакеты для трупаў: да чаго рыхтуецца Мінабароны — эфір з Тышкевічам

Беларускае войска дэманстратыўна ладзіць то вучэнні, то зборы, то яшчэ нейкую трасцу непадалёк ад мяжы з Украінай. А так званы галоўнакамандуючы ў інтэрв’ю распавядае пра тое, што на сёння беларускае войска браць удзел у акупацыйнай спецаперацыі калег па зброі не плануе. Украінскія вайскоўцы заяўляюць, што не вераць, што беларусы іх атакуюць, але за мяжой сочаць пільна. А тут яшчэ і Мінабароны Беларусі пачало вывучаць магчымасць набыцця вялікай колькасці пакетаў для трупаў…

Ці звязаныя “вучэнні” беларускіх вайскоўцаў ля ўкраінскай мяжы і пошукі Мінабароны пастаўшчыкоў пакетаў для трупаў? Ці знайшлі ў Кіеве адказ на пытанне: “Што рабіць з Беларуссю?” На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эксперт украінскага Інстытута будучыні Ігар Тышкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі