Паэту Славаміру Адамовічу пагражае да чатырох гадоў зняволення за крадзеж

Паэту Славаміру Адамовічу пагражае да чатырох гадоў зняволення за крадзеж

Крымінальная справа па абвінавачанні ў крадзяжы, учыненым з пранікненнем у жыллё, пачатая на паэта Славаміра Адамовіча, піша nn.by.

Справа была пачатая ў снежні 2018 года. Апошнім часам Адамовіч быў пад хатнім арыштам. Журналістам ён патлумачыў, што гаворка ідзе пра суму каля 300 рублёў. Заяву на яго напісала іншая фізічная асоба.

Суд пройдзе 22 сакавіка ў Мар’інай Горцы. Найбольшае пакаранне, якое пагражае Адамовічу, — да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Паэт звязвае пераслед са сваёй грамадскай актыўнасцю. Па яго словах, фактычна справа пачалася 25 сакавіка 2018 года, калі яго затрымалі ў Мар’інай Горцы па дарозе ў Мінск. Тады Адамовіч ехаў на святкаванне Дня Волі.

Славамір Адамовіч быў адным з заснавальнікам Таварыства маладых літаратураў "Тутэйшыя" напрыканцы 1980-х. На пачатку 1990-х ён прызнаўся, што быў завербаваны КДБ. У 1995 годзе напісаў верш "Убей президента!", за які быў арыштаваны. У турме КДБ трымаў сухую галадоўку. Праз 10 месяцаў быў выпушчаны пад падпіску пра нявыезд. Суд вынес яму пакаранне на той тэрмін, які ён ужо адбыў у зняволенні.

На пачатку 2000-х Адамовіч эміграваў у Нарвегію, але ў 2009 годзе вярнуўся ў Беларусь і пасяліўся ў Мар'інай Горцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі