Паэта Славаміра Адамовіча затрымалі за жоўта-блакітную стужку

Фармальная прычына затрымання — высвятленне асобы, але сапраўдная, як распавёў “Свабодзе” Славамір Адамовіч, звязаная з падзеямі ва Украіне.



“Некалькі дзён выходжу ў горад з жоўта-блакітнай і бел-чырвона-белай стужкамі на вопратцы. Гэта мой знак салідарнасці з украінцамі ў іх барацьбе з акупантамі з Расіі”, — сказаў паэт па тэлефоне, калі ўжо быў у міліцэйскім пастарунку.



У сярэдзіне 1990-х гадоў Славамір Адамовіч быў асуджаны за верш “Забі прэзідэнта”, адбыў ў вязніцы некалькі месяцаў. Пазней эміграваў з Беларусі, атрымаў палітычны прытулак ў Нарвегіі. Вярнуўся ў Беларусь, дзе працягвае літаратурную і грамадскую дзейнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі