Вы тут

Падзеленая краіна: што даведаліся нямецкія сацыёлагі пра беларусаў

Дзяржаўны і бел-чырвона-белы сцягі на пратэстах у Мінску ў 2020-м

Праводзіць сацыялагічныя даследаванні ў Беларусі сёння практычна немагчыма, але замежныя цэнтры гэта спрабуюць рабіць: не толькі УЦВГД, звесткі якога нядаўна "злілі" ў сеціва, але і брытанскі Chatham House і нямецкі ZOiS. У канцы кастрычніка немцы апублікавалі звесткі свайго апошняга даследавання, праведзенага гэтым летам, — і яны досыць цікавыя.
 

Колькі "ябацек"?

ZOiS параўноўвае вынікі свайго снежаньскага апытання са свежымі звесткамі. Напрыклад, у канцы 2020-га грамадства дзялілася так: 42,2% былі моцнымі крытыкамі рэжыму, яшчэ 11,3% — памяркоўнымі крытыкамі. Цяпер моцных крытыкаў налічылі 38,3%, а памяркоўных — 12,6%. Прыблізна на адзін адсоткавы пункт павялічылася колькасць прыхільнікаў рэжыму: "ядро" перакананых прыхільнікаў зменшылася з 14,5% да 13,9%, а вось колькасць памяркоўных лаялістаў вырасла з 15,9% да 18,1%.

Колькасць тых, хто не вызначыўся, у канцы 2020-га складала 16,1%, цяпер — 17,1%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.