Падвойнае грамадзянства ў Беларусі нават не абмяркоўваецца

Увядзенне падвойнага грамадзянства ў Беларусі не абмяркоўваецца. Пра гэта падчас онлайн-канферэнцыі на сайце інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА паведаміў начальнік консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Андрэй Гіро. Па словах чыноўніка, цяперашні закон "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь" дазваляе беларусу мець замежнае грамадзянства нароўні з беларускім. Аднак пры гэтым за грамадзянінам Беларусі не прызнаецца прыналежнасць да грамадзянства замежнай дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі