Падтрымаць Украіну ў яе амбасадзе ў Беларусі 24 лютага маглі толькі дыпламаты

Дыпламаты каля амбасады Украіны ў Мінску 24 лютага / facebook.com/UkrEmbMinsk
Дыпламаты каля амбасады Украіны ў Мінску 24 лютага / facebook.com/UkrEmbMinsk

У амбсадзе Украіны ў Беларусі прайшло мерапрыемства з нагоды гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну 24 лютага. Дыпламаты розных краін прыйшлі выказаць падтрымку Украіне. Праз меркаванні бяспекі для звычайных беларусаў мерапрыемства было недаступнае.

Мы наўмысна абмежавалі ўдзельнікаў мерапрыемства прадстаўнікамі дыпкорпуса, каб не падвяргаць рызыцы шараговых беларусаў, дэманстрацыя падтрымкі якіх Украіны ў гэтай вайне супраць Расіі сёння, мякка кажучы, не вітаецца тутэйшымі ўладамі, — піша амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім. — Хоць некаторыя ўсё ж ужо раніцай прыносяць кветкі ў амбасаду, а таксама завязваюць сіне-жоўтыя стужкі на краты. Уласна гэта паслужыла прыкладам і заахвоціла дыпламатаў зрабіць тое ж самае. Дзякуй сябры! Разам да перамогі! Слава Украіне.

У амбасаду прыйшлі часовая павераная ў справах ЕС у Беларусі Эвеліна Шульц, пастаянная каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі, прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі Эрол Ардуч, кіраўнікі дыпламатычных місій Швецыі, Польшчы, Японіі, Ізраіля і іншыя.

Поддержать Украину в её посольстве в Беларуси 24 февраля могли только дипломаты
Ігар Кізім з гасцямі амбасады 24 лютага / facebook.com/UkrEmbMinsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі