Падрабязнасці пра наезд у Ваўкавыску Peugeot на людзей на прыпынку

Падрабязнасці пра наезд у Ваўкавыску Peugeot на людзей на прыпынку

Сталі вядомыя падрабязнасці пра наезд у Ваўкавыску Peugeot на людзей на прыпынку грамадскага транспарту. Здарэнне адбылося 9 красавіка каля гарадскога парку. Легкавік ехаў па Савецкай вуліцы і якраз каля прыпынку 27-гадовы вадзіцель не саўладаў з кіраваннем, з-за чаго аўтамабіль выехаў на тратуар. Як адзначае прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, паводле папярэдняй інфармацыі кіроўца быў цвярозы.

Пацярпелых трое, жыццю іх пагрозы няма. Peugeot іх закрануў па датычнай. Пацвердзілася інфармацыя, што сярод пацярпелых дзіця (2012 года нараджэння). Яно праходзіць медабследаванне, як і яшчэ адзін пешаход, якому 50 гадоў. У 68-гадовай жанчыны выцятая рана патылічнай вобласці галавы, зафіксаваны і ўдар галаўнога мозгу.

На месцы працавалі даішнікі і следча-аператыўная група, высвятляюцца ўсе падрабязнасці здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі