Падрабязнасці дарожнай аварыі пад Лоддзю: 20 беларусаў трапілі ў лякарню

Падрабязнасці дарожнай аварыі пад Лоддзю: 20 беларусаў трапілі ў лякарню

У аўтобусе з беларускімі турыстамі, які трапіў у аварыю ля польскай Лодзі, было 43 чалавекі. 20 з іх пацярпелі і былі дастаўленыя ў лякарні Лодзі і Варшавы з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Такія ўдакладненыя дадзеныя падае tvn24.pl Адна з пасажырак атрымала складаную траўму галавы і грудной клеткі і была дастаўленая ў лякарню верталётам выратавальнай службы.

Інцыдэнт адбыўся ў 3.30 на трасе А2 у кірунку Варшавы, непадалёк ад мясцовасці Завады. Аўтобус маркі EOS з невядомых прычынаў з’ехаў на абочыну, а затым зваліўся ў роў. 49-гадовы кіроўца аўтобуса быў у момант здарэння цвярозым. Ён паведаміў, што перад аварыяй чуў падазроны гук, які мог сведчыць пра няспраўнасці ў транспартным сродку. Таксама кіроўца кажа, што не мог паўплываць на сітуацыю. Некалькі пасажыраў перад здарэннем таксама чулі гэты падазроны гук.

Праваахоўныя органы Польшчы праводзяць праверку па гэтым інцыдэнце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі