Падлетка з траўмай пазваночніка знайшлі каля недабудаванай лякарні пад Пінскам

Падлетка з траўмай пазваночніка знайшлі каля недабудаванай лякарні пад Пінскам

У аграгарадку Парахонск у Пінскім раёна сур'ёзныя траўмы атрымаў 14-гадовы падлетак, піша "Медиа-Полесье". 

Хлопца ў бездапаможным стане знайшлі на тэрыторыі недабудаванай лякарні. Яго даставілі ў Пінскую раённую лякарню, а адтуль пераправілі на лячэнне ў Мінск — у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі.

Недабудаваная лякарня ў Парахонску стаіць ужо больш за два дзесяцігоддзі. Дарослыя адзначаюць, што гэтае месца вельмі любяць падлеткі.

Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку здарэння. Высвятляецца, з кім падлетак быў на тэрыторыі лякарні, чым там займаўся, пры якіх абставінах атрымаў траўму. Вядома, што разам з ім былі аднагодкі.

Таксама следчыя высвятляюць уласніка азкінутага будынка. Следства хоча запытацца ў яго, чаму будынак даступны для пабочных асобаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі