Падчас вучэбнай эвакуацыі работнікі слуцкага завода хаваліся ад ратавальнікаў
![Падчас вучэбнай эвакуацыі работнікі слуцкага завода хаваліся ад ратавальнікаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sluck-2504-2.jpg.webp?itok=FnIW_SfV)
25 красавіка слуцкі ратавальнікі правялі вучэнні на Слуцкім сыраробным камбінаце, піша kurjer.info.
Супрацоўнікі раённага аддзялення па надзвычайных сітуацыях праверылі, як эвакуююцца супрацоўнікі адміністрацыйнага корпуса, як дзейнічае аварыйная брыгада аміячна-кампрэсарнага цэха пры разгерметызацыі лінейнага рэсівера, што можа прывесці да выкіду аміяку. Каб стварыць умовы, набліжаныя да рэальных, выкарыстоўвалася дыматворная ўстаноўка.
Але вучэбная эвакуацыя супрацоўнікаў адміністрацыйнага корпуса атрымалася толькі з другой спробы. "Некаторыя работнікі прадпрыемства папросту схаваліся ў дапаможным памяшканні і да апошняга спадзяваліся, што яны застануцца незаўважанымі. Пры ўзнікненні рэальнага пажару можа прывесці да сумных наступстваў", — наракаюць ратавальнікі.